«Страшна, калі пачнецца марадзёрства». Рэпартаж з польскага вакзалу, дзе сустракаюць уцекачоў


25 лютага 2022 года. Пшэмысьль, Польшча.
Фота: Белсат

На чыгуначным вакзале ў горадзе Пшэмысьль ля польска-ўкраінскай мяжы зарганізавалі пункт дапамогі ўцекачам. Гэта першае месца пасля мінання мяжы, дзе людзей падтрымліваюць. Тым, каму няма дзе спыніцца, падрыхтавалі палявыя ложкі. Карэспандэнтка «Белсату» сочыць за сітуацыяй.

25 лютага 2022 года. Пшэмысьль, Польшча.
Фота: Белсат
25 лютага 2022 года. Пшэмысьль, Польшча.
Фота: Белсат
25 лютага 2022 года. Пшэмысьль, Польшча.
Фота: Белсат
25 лютага 2022 года. Пшэмысьль, Польшча.
Фота: Белсат

«На мяжы стаялі шмат часу. З Трускаўца выехалі а 15:15 і прыехалі на мяжу а 2:00 уначы. Сюды прыехалі ў палову на пятую. Аўтобус паехаў далей у Кракаў, тут нас сяброўка чакае. Выбухі чулі ля Івана-Франкоўску. У нас была толькі сірэна. Унучка спраўдзіла ранкам, сірэны надалей чутно», – кажа Вольга, якая ўцякла з дачкой і ўнукамі.

«Кіламетровыя чэргі на шэсць шэрагаў на мяжы. У аўтобусе было шасцёра мужчынаў. Загадалі ўсім выйсці, калі адмаўляюцца – разварочваюць аўтобус. Вядома, што пагадзіліся, а на іхнае месца ўзялі жанчын з дзецьмі», – дадае яна.

Вольга з дачкою. 25 лютага 2022 года. Пшэмысьль, Польшча.
Фота: Белсат

Зяць Вольгі працуе ў Харкаўскай вобласці на прадпрыемстве вахтавіком. Паводле жанчыны, іх не выпускаюць, усе дарогі зачыненыя, а мужчына павінен ехаць толькі праз Кіеў. Аднак застаецца на месцы разам з яшчэ двума калегамі.

«Баімся, што могуць пачаць бамбіць буравыя ўстаноўкі, але яму [Пуціну] яны хіба будуць патрэбныя. Гэта ж Харкаўская вобласць», – уздыхае Вольга.

25 лютага 2022 года. Пшэмысьль, Польшча.
Фота: Белсат

Вольга хвалюецца за кватэру, якую толькі адрамантавалі. Кажа, страшна, калі пачнецца марадзёрства. Збіраліся яны за дзве гадзіны, усё пакінулі і з’ехалі, бо паспелі купіць апошнія квіткі. У Трускаўцы ў іх нікога не засталося.

25 лютага 2022 года. Пшэмысьль, Польшча.
Фота: Белсат
25 лютага 2022 года. Пшэмысьль, Польшча.
Фота: Белсат
25 лютага 2022 года. Пшэмысьль, Польшча.
Фота: Белсат

Саша Альтэр, Belsat.eu

Стужка навінаў