Полк Каліноўскага: Калі беларускія войскі пойдуць ва Украіну, папросім паставіць нас сустракаць іх


Намеснік камандзіра «каліноўцаў» даў вялікае інтэрв’ю ўкраінскаму блогеру Яўгену Мачалаву, у якім выказаўся і пра магчымы наступ беларускіх войскаў.

«Беларусы браты? Хто будзе ўязджаць ва Украіну з Беларусі, і хто іх тут сустрэне? Ціханоўская зноў прайграла? Колькі беларусаў ваюе ва Украіне і калі яны пяройдуць мяжу з Беларуссю? Што нам рабіць з беларусамі?» – пытаюць у апісанні 50-хвіліннага відэа, у якім выступаюць намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук (пазыўны Ігар), украінскі дэпутат і галава групы «За дэмакратычную Беларусь» Аляксей Ганчарэнка, навуковец і палітолаг Яўген Магда і гісторык Уладлен Мараеў.

Кабанчук сярод іншага расказаў, што будзе, калі беларускія войскі пашлюць ваяваць супраць Украіны (а такія засцярогі гучаць пастаянна, хоць Расея ўжо прыпыніла выкарыстанне беларускай тэрыторыі для абстрэлаў).

«У выпадку, калі яны [беларускія войскі] пяройдуць украінскую мяжу, мы папросім украінскае кіраўніцтва, каб нас паставілі туды першымі іх сустракаць, – кажа намеснік камандзіру палка Каліноўскага. – Тут ужо ўкраінцам будзе цалкам зялёнае святло. Каб адпрацаваць па іх – тое, што яны павінны былі зрабіць яшчэ зімой і вясной. Ударыць ударам на ўдар і ў рэшце рэшт вынесці гэтага дыктатара, дапамагчы нам вызваліць Беларусь».

Hавiны
«Калі Расею не спыніць, Буча будзе паўтарацца». Размова з байцом батальёну Кастуся Каліноўскага
2022.04.09 09:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў