У Менску школьнік загінуў ад удару токам


У сталіцы ад удару токам загінуў сямікласнік, паведамляе TUT.by.

Фота: cheltv.ru

Вядома, што трагедыя адбылася, калі бацькі хлопчыка з’ехалі на лецішча. Па вяртанні ўвечары дадому яны знайшлі яго мёртвым.

У школе, дзе вучылася дзіця, факт гібелі вучня пацвердзілі, але падрабязнасцяў трагедыі не агучылі.

Следчы камітэт ладзіць правяранне.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў