МУС Нямеччыны: Ключ да вырашэння міграцыйнай праблемы ляжыць у Маскве


Нашыя чытачы паведамляюць, што працягваюць бачыць у сталіцы групы людзей, якіх імаверна пазней павязуць на дзяржаўную мяжу Беларусі для нелегальнага пераходу ў краіны ЕЗ. Па назіраннях чытачоў, іншаземцы актыўна закупляюцца ў крамах ГЦ Galleria Minsk групамі і актыўна знімаюць з рахункаў грошы ў банкаматах. ГЦ маніторыць служба аховы, а па праспекце Пераможцаў пастаянна курсуе машына ДАІ. Менск, Белсат. 19 кастрычніка 2021 года.
Фота: чытачы / Белсат

Урад Нямеччыны перакананы, што ключ да вырашэння праблемы прытоку нелегальных мігрантаў у Еўразвяз праз Беларусь ляжыць у Маскве. Пра гэта 20 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Берліне заявіў міністр унутраных спраў Горст Зээгофэр.

«Праз тэрыторыю Беларусі адбываецца арганізаваная ці прынамсі падтрыманая на дзяржаўным узроўні дзейнасць у перавозцы нелегальных мігрантаў», – заявіў міністр, перадае DW.

Паводле яго, дзеянні Менску – гэта «гібрыдная пагроза», якую можна вырашыць «толькі супольна ў ЕЗ».

Hавiны
«Можна бесперашкодна ўваходзіць у рэжымную зону». Вядомыя турфірмы, якім дазволілі працаваць з мігрантамі
2021.10.20 20:15

«Мы [ва ўрадзе Нямеччыны. – Рэд. Belsat.eu] усе перакананыя ў тым, што ключ да вырашэння праблемы ляжыць у Маскве», – сцвярджаў ён.

На яго думку, улады Беларусі «не могуць нічога гэтага рабіць без прынамсі ведання або адабрэння Масквы».

Зээгофэр таксама адзначыў, што з Іракам атрымалася дамовіцца аб тым, што адтуль наўпрост больш не будуць перавозіць людзей. Наперадзе перамовы і з іншымі дзяржавамі.

Hавiны
Літва ўручыла ноту беларускаму дыпламату з нагоды сітуацыі на мяжы
2021.10.20 17:30

Нагадаем, што міністры замежных справаў дзяржаваў Еўразвязу абмеркавалі ў Люксембургу, якім будзе новы пакет санкцыяў для Лукашэнкі. Гаворка пра пакаранне за арганізаваную масавую нелегальную міграцыю ў Еўразвяз праз менскі аэрапорт.

«Плыні мігрантаў, якія накіроўвае ў Еўропу Лукашэнка, не аслабелі. Якія інструменты могуць выкарыстоўваць Літва, Латвія і Польшча, каб спыніць ваенізаваную міграцыю? Думаю, мы трохі зацягваем барацьбу з гэтым новым феноменам», – заявіў міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.

Аб’ектыў
Еўразвяз узгадніў санкцыі супраць Лукашэнкі – засталося толькі прагаласаваць
2021.10.18 22:47

МГ belsat.eu

Стужка навінаў