Ва Украіне хочуць прызнаць Расею і Беларусь дзяржавамі – спонсарамі тэрарызму


Створаная з ініцыятывы Уладзіміра Зяленскага група ўкраінскіх і міжнародных экспертаў, якія аналізуюць уплыў санкцыяў супраць РФ, апублікавала план узмацнення ціску на Расею і Беларусь.

Дакумент змяшчае рэкамендацыі для міжнароднай дэмакратычнай супольнасці адносна далейшых эканамічных захадаў, скіраваных на прымус расейскага кіраўніцтва да больш хуткага спынення вайны ва Украіне, а таксама ўзняцця кошту вайны для Расеі.

Вось асноўныя пункты плану:

  • прызнанне Расеі і Беларусі дзяржавамі – спонсарамі тэрарызму, а Узброеных сілаў РФ – тэрарыстычнай арганізацыяй;
  • поўная забарона на расейскі экспарт энерганосьбітаў;
  • пашырэнне санкцыяў супраць фінансавага сектару Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь;
  • узмацненне транспартных і страхавых санкцыяў;
  • пашырэнне і ўзмацненне гандлёвых эмбарга і персанальных санкцыяў.

«Гэты дакумент стане асновай для далейшай працы нашага ўраду на ўзмацненне санкцыйнага ціску на Расею. Мы будзем прапаноўваць нашым партнёрам гэты спіс за аснову для каардынацыі ўвядзення санкцыяў», – адзначыў кіраўнік Офісу прэзідэнта Андрэй Ермак.

Таксама ў плане адзначаецца важнасць увядзення другасных санкцыяў і моц супольных намаганняў краінаў дэмакратычнага свету ў санкцыйнай палітыцы.

Аналітыка
Ад спаленых падручнікаў да адноўленых помнікаў Леніну. Як Расея спрабуе прымусіць Украіну палюбіць сябе
2022.04.20 12:38

АД belsat.eu

Стужка навінаў