Беларускіх футбалістаў просяць не дапускаць да Чэмпіянату Еўропы 2024 года


Міністарка ўнутраных спраў Нямеччыны Нэнсі Фэзэр заклікала адхіліць зборную Беларусі ад удзелу ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы ў футболе – 2024 у Нямеччыне. Ліст з адпаведным патрабаваннем яна накіравала на імя кіраўніка УЕФА Аляксандэра Чафэрына, піша DW.

Міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук і кіраўнік Беларускай федэрацыі футболу Уладзімір Базанаў.
Фота: pressball.by

Фэзэр патрабуе «адхіліць ад усіх міжнародных футбольных матчаў і турніраў не толькі Расею, якая вядзе агрэсіўную вайну ў парушэнне міжнароднага права, але і Беларусь – як асноўнага прыхільніка расейскага кіраўніцтва». Паводле яе, спартоўцаў адказных за парушэнні дзяржаваў трэба пазбавіць «любой магчымасці ўдзелу ў спорце, уплыву або іншага прадстаўніцтва».

Таксама міністарка настойвае на адхіленні расейскіх і беларускіх чыноўнікаў з іх пасадаў ва ўплывовых органах міжнародных спартыўных федэрацыяў.

Між тым Міжнародны саюз біятланістаў на сваім кангрэсе 16 верасня пастанавіў, што спартоўцаў з Расеі ды Беларусі надалей не будуць дапускаць да ўсіх міжнародных спаборніцтваў у біятлоне. Іх адхілілі з 1 сакавіка, бо яны не дыстанцуюцца ад вайны РФ ва Украіне.

Аналітыка
Беларускія спартоўцы заснавалі Дзень спартовай салідарнасці
2022.09.04 14:00

30 верасня актывісты беларускай дыяспары адзначаць Дзень спартовай салідарнасці. Ён будзе прысвечаны руху свабодных спартоўцаў і барацьбе атлетаў супраць дыктатуры ў Беларусі ды вайны ва Украіне. Рашэнне заснаваць гэты дзень прынялі на агульным сходзе Вольнага аб’яднання спартоўцаў Беларусі.

У гэты дзень у розных гарадах свету пры падтрыманні вольных спартоўцаў, самога фонду і беларускіх дыяспараў ладзяцца спартовыя падзеі з лакальнымі спаборніцтвамі, турнірамі ды інш.

Асобная акцыя салідарнасці пройдзе ў Кіеве і будзе прысвечаная ўкраінскім атлетам, якія загінулі ў часе вайны з Расеяй.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў