За падпіскі на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы затрымалі мастачку з кампаніі «Vizor Games»


2D-мастачку Галіну Семечку з кампаніі «Vizor Games» затрымалі 14 снежня, паведамляе dev.by са спасылкаю на інфармацыю ад праваабаронцаў.

Галіна Семечка.
Фота: dev.by

Сілавікі запісалі з Галінаю «пакаяннае» відэа, дзе яна распавядае, што была падпісаная на тэлеграм-каналы, прызнаныя ўладамі Беларусі экстрэмісцкімі, а таксама, што ў жніўні 2020 года брала ўдзел у пратэставых акцыях і перакрыцці дарог.

Інфармацыі пра абставіны затрымання і цяперашняе перабыванне Галіны няма. У тэлеграм-каналах таксама паведамляюць пра затрыманне мужа мастачкі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў