Бязвізавы ўезд у Беларусь для грамадзянаў Літвы і Латвіі падоўжылі да канца 2022 года


Бязвіз з Беларуссю для грамадзянаў Літвы і Латвіі ўвялі на месяц 15 красавіка. 15 траўня стала вядома, што Міністэрства замежных справаў працягнула тэрмін спрошчанага мінання беларускай мяжы да канца года.

Працяг бязвізавага ўезду МЗС назваў «жэстам добрай волі беларускага боку» ды імкненнем захаваць добрасуседскія стасункі «нават ва ўмовах санкцыйнага ціску на Рэспубліку Беларусь», які ведамства называе незаконным.

МЗС зазначае, што пасля ўвядзення бязвізу грамадзяне Літвы і Латвіі здолелі сустрэцца са сваякамі ў Беларусі, наведаць магілы родных. Запатрабаваныя ў замежнікаў лячэнне і адпачынак у Беларусі. Акрамя таго, паводле беларускага МЗС, літоўцы і латышы едуць у нашую краіну на шопінг.

«Не сакрэт, што такія паездкі сталі і добрай эканамічнаю дапамогай асобам, якія маглі набыць тавары беларускай вытворчасці за ніжэйшыя цэны, чымся ў сябе на радзіме», – гаворыцца на сайце МЗС.

Hавiны
Узлёт і падзенне бязвізу ў Беларусі. Як змяніўся праект з 2016 года?
2022.04.14 20:49

Паводле Памежнага камітэту Беларусі, з 15 красавіка да 10 траўня ў Беларусь заехалі 27 485 жыхароў Літвы і Латвіі. З іх 7436 грамадзянаў Латвіі, 3101 неграмадзянін Латвіі, 16 948 грамадзянаў Літвы.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў