Экс-кіраўніку «Аховы птушак Бацькаўшчыны» прысудзілі 2,5 года калоніі


Суд Маскоўскага раёну пакараў экс-кіраўніка «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктара Фенчука 2,5 гадамі калоніі за пратэсты 2020 года. Пра гэта паведамляе «Зялёны партал».

Менавіта такое пакаранне запытаў для палітвязня пракурор.

Былога кіраўніка «Аховы птушак Бацькаўшчыны», арнітолага Віктара Фенчука затрымалі 1 верасня 2021 года. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ – «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх». Нагодай для абвінавачвання сталі некалькі фотаздымкаў з пратэставых маршаў 2020 года, на якіх ёсць Фянчук. Гэтыя фотаздымкі былі далучаныя да матэрыялаў справы як доказы віны Фенчука.

18 сакавіка гэтага года Вярхоўны Суд Беларусі зліквідаваў «Ахову птушак Бацькаўшчыны», якую некалі ўзначальваў Віктар Фянчук. Гэтая прыродаахоўная грамадская арганізацыя працавала ў Беларусі амаль 25 гадоў.

Hавiны
У Менску вынеслі прысуд дзяўчыне з перадавіцы «Камсамолкі»
2022.05.06 20:34

РР belsat.eu

Стужка навінаў