Як Аляксандр Лукашэнка не «марозіў» цэны, тыя ўсё роўна выраслі. Паводле звестак Белстату, за сакавік 2023 года цэны выраслі на 0,55 %, а за цэлы год, у параўнанні з сакавіком-2022, на 6 %. Паглядзелі, што найбольш патаннела і падаражэла ў дэталёвай афіцыйнай статыстыцы.
Нацыянальны статыстычны камітэт штомесяц падлічвае змены цэнаў на паўтысячы пазіцыяў: ад абаненцкай платы за тэлефон да яек курыных. І некаторыя цэны змяніліся вельмі моцна нават калі глядзець перыяд пасля сакавіцкага скачка цэнаў, непасрэдна звязанага з пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне.
Што патаннела
Найбольш за год упалі цэны на гародніну. І гэта не сезонныя ваганні: параўноўваем цэны сакавік да сакавіка.
Капуста белакачанная – мінус 51 % за год. Пры тым у красавіку-2022 цана на яе вырасла на 96 %, але потым моцна падала некалькі месяцаў запар.
Змены цэнаў на капусту белакачанную за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Буракі – мінус 32,3 % за год.
Змены цэнаў на буракі за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Часнык – мінус 28,8 % за год.
Змены цэнаў на часнык за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Бульба – мінус 27 % за год.
Змены цэнаў на бульбу за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Морква – мінус 23,1 % за год.
Змены цэнаў на моркву за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Таксама моцна патаннелі запчасткі да транспартных сродкаў (мінус 19,4 % за год), грэчка (– 17,5 %), будаўнічыя дэталі і канструкцыі з ПВХ і алюмінію (– 15 %), персанальныя камп’ютары (– 13,2 %), тэлевізары (– 13 %), страхаванне легкавых аўтамабіляў (– 12 %), швейныя машыны (– 11,9 %), хвойныя піламатэрыялы (– 11,7 %), смартфоны і планшэты (– 11 %), запалкі (– 10,8 %), дэмісезонныя боты на высокім абцасе (– 10,3 %).
Што падаражала
Цукар – плюс 43,4 % за год. Цікава, што ў 2022 годзе Белстат лічыў цэны на «цукар-пясок», у 2023-м жа цэны на проста «цукар». Ці змяніўся сам тавар, ці толькі назва ў табліцах, невядома. Але асноўны скачок цэнаў адбыўся ў красавіку-2022 (плюс 41,5 % за месяц), пасля цэны амаль не мяняліся.
Змены цэнаў на цукар за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Тытунёвыя вырабы – плюс 38,4 % за год. Чамусьці пасля 2022 года Белстат перастаў лічыць цэны на цыгарэты без фільтру, але цыгарэты з фільтрам беларускай вытворчасці выраслі ў цане прыблізна на столькі ж, на колькі і цыгарэты агулам: плюс 38,6 % за год. Імпартныя цыгарэты падаражалі на 21,5 %.
Змены цэнаў на тытунёвыя вырабы за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Жуйкі – плюс 28,6 % за год.
Змены цэнаў на жуйкі за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Бінты – плюс 27,5 % за год.
Змены цэнаў на бінты за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Тварог тлусты (4 % і больш) – плюс 25,5 % за год. Тварог тлустасцю да 4 % падаражэў на 25,4 %.
Змены цэнаў на тварог (тлустасцю 4 % і больш) за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Таксама моцна падаражалі штомесячныя часопісы (+ 25,5 %), вата (+ 25,5 %), корм для хатняй жывёлы і птушкі (+ 24 %), фарбы для валасоў (+ 23,2 %), дэзадаранты (+ 22,5 %), віно вінаграднае мацаванае (+ 22,4 %), цыбуля рэпчатая (+ 21,9 %), лакафарбавыя матэрыялы (+ 21,6 %), гарэлка (+ 21,3 %)… Яшчэ чвэрць тавараў у спісе Белстату падаражала на 10-20 %.
Што з асноўнымі групамі тавараў
Мяса і мясныя прадукты – плюс 6,4 %.
Змены цэнаў на мяса і мясныя прадукты за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Малако і малочныя прадукты – плюс 12,6 %. Гэта без уліку сыроў (+ 16,8 %), масла і тлушчоў (+ 6,2 %).
Змены цэнаў на малако і малочныя прадукты за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Яйкі курыныя – плюс 8,9 %.
Змены цэнаў на яйкі за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Хлеб і хлебныя прадукты – плюс 12,4 %.
Змены цэнаў на хлеб і хлебныя прадукты за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Гародніна – мінус 5,4 %.
Змены цэнаў на гародніну за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Агуркі асабліва моцна мяняліся ў цане. У сакавіку-2022 да лютага-2022 яны патаннелі на 30 % – гэта адзіны тавар у спісе Белстату, які так моцна змяніў цану ў мінулым сакавіку. І цягам года пасля таго цэны на агуркі вагаліся.
Змены цэнаў на агуркі за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Памідоры ў мінулым сакавіку наадварот падаражэлі аж на 45 % да мінулага лютага – і пасля таксама моцна вагаліся.
Змены цэнаў на памідоры за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Фрукты – мінус 1,2 %.
Змены цэнаў на фрукты за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Алкагольныя напоі – плюс 17 %.
Змены цэнаў на алкаголь за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Адзенне і вопратка – плюс 2,8 %.
Змены цэнаў на адзенне і вопратку за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Абутак – мінус 1,9 %.
Змены цэнаў на абутак за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Электратавары (бытавая тэхніка) – плюс 1,8 %.
Змены цэнаў на электратавары за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Медыкаменты – плюс 2 %.
Змены цэнаў на медыкаменты за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Аўтамабілі легкавыя – плюс 6,6 %.
Змены цэнаў на легкавыя аўтамабілі за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Запасныя часткі да транспартных сродкаў – мінус 19,4 %.
Змены цэнаў на запчасткі для машынаў за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Бензін – плюс 10,2 %. Дызельнае паліва – плюс 10 % (графік практычна такі ж, як у бензіну).
Змены цэнаў на бензін за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Бытавая хімія – плюс 10,3 %.
Змены цэнаў на бытавую хімію за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Жыллёва-камунальныя паслугі – плюс 6,4 %.
Змены цэнаў на камунальныя паслугі за апошнія 12 месяцаў. Цана ў сакавіку 2022 года – 100 %, далей – цэны адносна сакавіка-2022. Звесткі: Белстат. Эмодзі: openmoji.org, CC BY-SA 4.0. Выява: Белсат
Гэта праўда?
Калі сачыць за цэнамі на тыя ж легкавыя машыны, цяжка пагадзіцца з Белстатам: цэны відавочна растуць вельмі моцна, наўрад ці толькі на 6,6 % за год. Ды і медыкаменты наўрад ці трымаліся ў межах ± 1 % – асабліва калі купляць даводзіцца дэфіцытныя лекі.
Але Белстат, магчыма, усё слушна лічыць паводле сваёй методыкі: выбіраюць цэны не на ўсе тавары катэгорыі, а апісваюць толькі «найболей распаўсюджаны асартымент, па якім затым будуць рэгістраваць кошты на сталай аснове». То значыць, лічаць не сярэдні рост цэнаў на машыны і лекі, а цэны на мадэль машыны і тып лекаў, якія эксперт Белстату палічыць найбольш распаўсюджанымі. Да таго ж, як з рынку медыкаментаў знікаюць замежныя лекі, так і з аўтарынку сыходзяць еўрапейскія кампаніі, а іхнае месца займаюць кітайцы – магчыма, «Белстат» лічыць цэны не на тыя машыны і лекі, якія становяцца дэфіцытнымі.
І так не толькі з цэнамі: напрыклад, методыка падліку заробкаў таксама выклікае пытанні ў эканамістаў.
Аналітыка
Дзе прадукты таннейшыя? Параўналі беларускія «падмарожаныя» цэны з Украінай, Польшчай, Грузіяй і Літвой
2023.04.10 07:00
Алесь Наваборскі belsat.eu