У ЗША канчаткова забаранілі продаж квіткоў на рэйсы ў Беларусь


Міністэрства транспарту ЗША 7 ліпеня абвесціла забарону на продаж авіяквіткоў да Беларусі, у тым ліку на рэйсы з перасадкай, паведамляе агенцтва «РИА-новости».

Спыненне продажу квіткоў было анансаванае на сайце Міністэрства транспарту ЗША яшчэ 29 чэрвеня, цяпер рашэнне ўступіла ў сілу.

Hавiны
Міністэрства транспарту ЗША хоча забараніць продаж авіяквіткоў у Беларусь
2021.06.30 10:19

Урад ЗША зможа зрабіць выключэнне, калі пералёт адпавядае нацыянальным інтарэсам ЗША, у тым ліку ў сувязі з гуманітарнымі прычынамі ці па меркаваннях нацыянальнай бяспекі.

Загад аб забароне пасажырскіх авіяперавозак заснаваны на рашэнні Дзярждэпартаменту Злучаных Штатаў аб абмежаванні авіязносінаў паміж ЗША і Беларуссю пасля прымусовай пасадкі самалёту «Ryanair» у аэрапорце Менску.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў