У інтэрнэце з’явіліся спадарожнікавыя здымкі расейскага ваеннага лагеру пад Рэчыцай


Здымкі ваеннага лагеру пад Рэчыцай, зробленыя са спадарожніка, апублікаваў у сваім Твітары аналітык адкрытых дадзеных Coupsure.

Спадарожнікавы здымак ваеннага лагеру пад Рэчыцай.
Фота: Coupsure
Спадарожнікавы здымак ваеннага лагеру пад Рэчыцай.
Фота: Coupsure

Coupsure сцвярджае, што гэта лагер расейскіх вайскоўцаў.

На здымках можна заўважыць намётавы гарадок, тэхніку, артылерыю, інжынернае абсталяванне.

Hавiны
Беларусь і Расея падпішуць пагадненне аб праграме вайскова-тэхнічнай супрацы да 2025 года
2022.02.04 08:58

5 лютага ў Рэчыцкім раёне ў рамках сумесных беларуска-расейскіх вучэнняў прайшло мерапрыемства «Дзве дзяржавы – адзін народ, адна гісторыя», зазначае Zerkalo.io. У рамках мерапрыемства адбыліся паказальныя выступы сілаў спецыяльных аперацыяў РФ, а таксама выстава ваеннай тэхнікі.

У лютым на паўднёвых і заходніх межах Беларусі маюць адбыцца пазапланавыя расейска-беларускія вайсковыя вучэнні «Саюзная рашучасць – 2022».

Hавiны
Што трэба ведаць пра вучэнні «Саюзная рашучасць» і звязаныя з імі пагрозы
2022.01.20 10:40

Вучэнні «Саюзная рашучасць» – частка маштабнага правярання сілаў рэагавання Саюзнай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. Першы этап праверкі мусіць завяршыцца да 9 лютага, ён улучае перадыслакацыю і стварэнне груповак войскаў, ахову паветранай прасторы ды ацэнку гатовасці войскаў СПА. Другі этап, які пройдзе з 10 да 20 лютага, складаецца з уласна вучэнняў «Саюзная рашучасць». Намеснік міністра абароны РФ, генерал-палкоўнік Аляксандр Фамін заявіў, што плануюць рыхтаваць войскі да дзеянняў «не толькі ў сваіх межах адказнасці, але і да развязання задачаў для лакалізацыі крызісных сітуацыяў на любых пагражальных кірункаў».

Напярэдадні вучэнняў у Беларусь перакінулі шмат расейскай ваеннай тэхнікі і вайскоўцаў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў