Беларускія біятланісты, якія падтрымалі ўладу, а не народ, выступаюць толькі ў Расеі


З 29 лістапада па 4 снежня фінскі Кантыялахці прымаў першы этап Кубка свету па біятлоне. На гэтых спаборніцтвах не было расейскіх і беларускіх спартоўцаў, біятланістам гэтых краін забаронена выступаць на міжнародных спаборніцтвах з-за вайсковай агрэсіі ва Украіне.

Турнірная табліца.
Фота: Прэсбол

Цяпер расейцам і беларусам даводзіцца выступаць у Кубку Расеі і Кубку Садружнасці, што практычна тое ж.

Яшчэ ўзімку 2022 года беларускія спартоўцы выступалі на этапах Кубку свету і Алімпіядзе, на зімовых гульнях у Пекіне Антон Смольскі заваяваў срэбра, а Дынара Алімбекава была пятай.

Улетку гэтая пара пабралася шлюбам, але ніхто з іх не выказаўся ў падтрымку беларускага народу і не асудзіў вайну. І цяпер па поўнай праграме адчулі наступствы.

Пакуль амаль усе іхныя калегі спаборнічалі ў Фінляндыі, Смольскі і Алімбекава адправіліся ва Увату (Цюменская вобласць у Расеі), дзе выйгралі адзіночную змяшаную эстафету ў межах Кубку Расеі. Адметна, што за гэтую перамогу біятланістам не заплацяць, грашовая ўзнагарода выплочваецца толькі ўдзельнікам з расейскімі пашпартамі.

І паглядзіце, якія зараз супернікі ў Смольскага, замест Нарвегіі, Францыі і ЗША – Свярдлоўская вобласць, Краснаярскі край і Масква.

Каментар
Ва Украіне стварылі працоўную групу ў справе спартовых санкцыяў. Пагутарылі пра яе з Аляксандрам Апейкіным
2022.11.24 21:19

Алесь Ляўчук belsat.eu

Стужка навінаў