Эстонія пашырае санкцыі на транзіт беларускіх нафтапрадуктаў


Пра планы пашырыць абмежаванні пасля скандалу з транзітам беларускіх нафтапрадуктаў праз Эстонію, нягледзячы на санкцыі ЕЗ, на прэс-канферэнцыі 3 лютага паведаміла прэм’ер-міністарка Эстоніі Кая Калас, піша Reform.by.

У 2021 годзе транзіт беларускіх нафтапрадуктаў праз Эстонію выраз утрая і перавысіў € 500 мільёнаў, нягледзячы на санкцыі ЕЗ. Маюцца на ўвазе нафтапрадукты пад таварным кодам 2707, якія не трапляюць пад санкцыі ЕЗ і таму спакойна прапускаюцца ў краіну.

Падчас прэс-канферэнцыі 3 лютага прэм’ер-міністарка Эстоніі Кая Калас абвесціла пра планы эстонскага ўраду пашырыць санкцыі.

Расследaванні
Як Беларусь абыходзіць санкцыі з дапамогай партнёраў алігарха Вараб’я
2022.02.01 18:10

«Мы пастанавілі ўвесці дадатковыя санкцыі з боку Эстоніі, пад якія трапяць тавары з кодам 2707», – заявіла Калас.

Міністарка замежных справаў Эва-Марыя Ліймэтс зазначыла, што Эстонія прапануе зрабіць тое самае Еўразвязу. Мэта санкцыяў – паўплываць на беларускі рэжым і прымусіць яго выконваць міжнародныя дамоўленасці, а не адразаць Беларусь ад усяго свету.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў