«Наша ніва» напісала пра хуткае вызваленне колішняга ўладальніка Мотавелазаводу


Бізнесоўца Аляксандра Мураўёва, колішняга ўладальніка Мотавелазаводу, перавялі з калоніі строгага рэжыму ў калонію-паселішча. Неўзабаве ён можа вызваліцца, паведамляе «Наша ніва» са спасылкаю на свае крыніцы. У 2017-м прадпрымальніку прысудзілі 11 гадоў.

Бізнесовец Аляксандр Мураўёў падчас суда ў Менску.
Фота: Office Life / officelife.media

Бізнесовец Аляксандр Мураўёў можа хутка выйсці на волю. У выніку шэрагу амністый і дзякуючы адсутнасці спагнанняў яго ўжо перавялі з калоніі строгага рэжыму ў калонію-паселішча (гэтак званая «хімія»). «Імаверна, праз нейкі час ён акажацца цалкам на свабодзе», – робіць выснову «Наша ніва».

У 2017-м прадпрымальніка прыгаварылі да 11 гадоў зняволення паводле абвінавачвання ў махлярстве, крадзяжы, ухіленні ад выплаты падаткаў і дапамозе ў здзяйсненні злачынстваў.

У сілавікоў узніклі пытанні да працы менскага «Мотавелазавода», якім Мураўёў валодаў праз сваю аўстрыйскую фірму, а таксама шклозаводаў у Ялізаве і Гомлі, створаных з удзелам гэтай кампаніі.

Пасля прысуду ўсе акцыі «Мотавела», якімі валодаў прадпрымальнік (а гэта амаль 100 %), перайшлі дзяржаве.

На момант затрымання ў 2015 годзе Мураўёў займаў 36-е месца ў рэйтынгу самых паспяховых бізнесоўцаў Беларусі.

Аналітыка
Спецыяльнае вядзенне могуць распачаць супраць бізнесоўцаў, каб забраць іхную маёмасць
2022.12.02 07:20

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў