Арэстовіч: ЗСУ контратакуюць, але адбіць Севераданецк, хутчэй за ўсё, не атрымаецца


Дарадца Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч прызнае, што выбіць расейцаў з Севераданецку наўрад ці атрымаецца, хаця праціўнік нясе вялікія страты.

«Сёння з раніцы ЗСУ нанеслі сустрэчны ўдар. Цяпер ідуць баі, мы адбілі некалькі вуліц, контратакуем, узялі палонных. Прычым наступленне вядзецца так, што расейскія войскі нясуць вялікія страты. Простымі словамі далі ім уцягнуцца ў Севераданецк, у пастку такую. Зрабілі пастку і ўлупілі. Але гэта не значыць, што мы адабʼем Севераданецк. Хутчэй за ўсё не адабʼем. І гэта не значыць, што Севераданецк расейцы так ці інакш не зоймуць», – адзначыў Арэстовіч у эфіры каналу «Фейгин Live».

Разам з тым кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай лічыць, што шанцы на хуткае вызваленне ёсць. Ён прызнае, што расейцы цяпер кантралююць большую частку гораду і каля 20 % Севераданецку можна лічыць «шэрай зонай». Але ўкраінскія вайскоўцы трымаюць пазіцыі ў адной з частак гораду і нават часам выбіваюць праціўніка з некаторых вуліцаў, бяруць палонных.

«Северодонецк трымаецца і ёсць усе шанцы на хуткае вызваленне. Абаронцы паспяхова праводзяць лакальныя аперацыі, бяруць палонных, маюць усё неабходнае, каб гнаць оркаў з абласнога цэнтру», – паведаміў ён у сваім Telegram-канале.

Севераданецк у апошнія дні з’яўляецца самай гарачай кропкай канфлікту ва Украіне. Там ідуць крывавыя вулічныя баі, расейцы змаглі ўзяць пад кантроль большую частку гораду.

Hавiны
У Севераданецку расейскі авіяўдар трапіў у цыстэрну з азотнай кіслатой на хімзаводзе
2022.05.31 21:09

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў