ПАР просіць Пуціна не прыязджаць на саміт BRICS


Улады Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі распачалі перамовы з расейскімі ўладамі ў справе візіту Уладзіміра Пуціна ў ПАР на саміт BRICS. Падстава гэтаму – ордар на арышт Пуціна праз Міжнародны крымінальны суд, пастановы якога ПАР абавязаная выконваць, піша выданне «The Sunday Times».

Уладзімір Пуцін на вучэннях «Захад-2021».
Фота: kremlin.ru

Кіраўніцтва ПАР спрабуе дамовіцца з уладамі Расеі, каб Уладзімір Пуцін адмовіўся ад прыезду на саміт BRICS і ўзяў удзел у імпрэзе праз відэасувязь. Прычынаю ёсць пастанова Міжнароднага крымінальнага суда аб арышце Пуціна.

«У нас няма варыянту не арыштоўваць Пуціна. Калі ён прыедзе, нам давядзецца яго арыштаваць», – заявіла крыніца выдання «The Sunday Times».

Раней прэзідэнт ПАР Сірыл Рамапхоса заявіў, што краіна можа выйсці з дамоўленасцяў з Міжнародным судом, пазней зʼявілася інфармацыя ў справе таго, што ўрад краіны разглядае розныя варыянты захадаў у выпадку, калі Пуцін усё ж прыедзе на саміт.

Саміт BRICS адбудзецца ў ПАР у жніўні сёлета.

Hавiны
Паўднёвая Афрыка «прыняла да ўвагі» ордар на арышт Пуціна. Яго запрасілі сюды на саміт
2023.03.19 17:55

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў