Некалькі чалавек пацярпелі ад выбуху ў Ліёне


Ілюстратыўнае фота – PHOTOPQR/L’EST REPUBLICAIN/Forum

Выбух адбыўся на адной з пешаходных вуліцаў французскага гораду Ліёну. Паліцыя падае пра восем пацярпелых.

«Выбух адбыўся на вуліцы Віктора Гюго ў другой акрузе Ліёна каля 17:30. Шмат параненых», – перадае выданне «La plume libre».

Бомба, начыненая цвікамі і балтамі, знаходзілася ў скрутку.

Паліцыя ачапіла месца здарэння, мясцовыя ўлады заклікаюць людзей пазбягаць гэтага раёну ў мэтах бяспекі.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў