Не стала арганізатара фолк-фэсту «Камяніца»


Алег Пашак.
Фота: facebook.com/kamianica

Раптоўна памёр беларускі рэстаратар і арганізатар «Камяніцы» Алег Пашак.

Як паведамляе ў Facebook «Камяніца Festival», Алега Пашака не стала ўвечары 12 снежня.

Сябры, у гэта цяжка паверыць, учора вечарам пайшоў з жыцця олег пашек. Дырэктар сеткі рэстаранаў “Камяніца”, “Грай…

Opublikowany przez Камяніца Festival Piątek, 13 grudnia 2019

Яму было 53 гады. Алег Пашак быў дырэктарам сеткі рэстаранаў «Камяніца», «Грай кафэ», «Беларуская карчма», «Агінскі», дырэктарам і арганізатарам фолк-фестываля «Камяніца».

Развітанне адбудзецца 14 снежня ў Менску па адрасе вуліца Кульман 33а, з 11:00 да 13:00. Пахаваюць Алега Пашака на Кальварыйскіх могілках.

Фота
«Камяніца» – у дзявяты раз. Фотаздымкі
2017.09.17 17:00

МГ belsat.eu

Стужка навінаў