Не надта «патрыятычных» беларускіх спартоўцаў пакараюць рублём


Беларускія спартоўцы, якія вырашаць выступаць за нацыянальныя зборныя іншых дзяржаў, будуць вымушаныя кампенсаваць дзяржаўныя расходы на іхную падрыхтоўку.

Гэта прадугледжваецца ўказам прэзідэнта № 328 ад 9 верасня 2019 года «Аб нацыянальных і зборных камандах Рэспублікі Беларусь па відах спорту». Праўда, не вядома ці будзе дзейнічаць гэтае правіла, калі беларускі спартовец вырашыць гуляць за зборную Расеі.

У выпадку сістэматычнага парушэння абавязкаў удзелу ў спаборніцтвах спартовец таксама будзе вымушаны кампенсаваць выдаткі, гаворыцца ў каментары прэс-службы кіраўніка Беларусі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў