Навальны накіраваў заяву ў Следчы камітэт аб атручванні ў спецпрыёмніку


Палітык Аляксей Навальны падаў у Следчы камітэт заяву аб атручэнні ў спецпрыёмніку. Пра гэта паведамляе адвакат Вадзім Кобзеў.

28 ліпеня Аляксея Навальнага са спецпрыёмніка, дзе ён адбываў адміністрацыйны арышт, шпіталізавалі ў маскоўскую лякарню № 64 з дыягназам «вострая алергічная рэакцыя». У палітыка быў моцны ацёк твару і пачырваненне скуры. У палаце тэрапеўтычнага аддзялення Навальны знаходзіўся пад аховай паліцыі. Сілавікі не дапусцілі да яго медыка. Але лекарка Анастасія Васільева адзначыла, што магла мець месца не алергія, а «таксічнае пашкоджанне скуры і слізістых невядомым хімічным рэчывам з дапамогай нейкага «трэцяй асобы».

Hавiны
Лекарка Навальнага: палітыка маглі атруціць хімікатамі
2019.07.29 09:06

 

24 ліпеня Навальнага арыштавалі на 30 сутак за парушэнне правілаў правядзення мітынгу. Нагодай стаў яго выступ на мітынгу 20 ліпеня, падчас якога ён прапанаваў зладзіць акцыю каля мэрыі Масквы з патрабаваннем дапусціць незалежных кандыдатаў да выбараў у Масгардуму, а таксама яго пост у «Фэйсбуку» з заклікам кандыдатаў на тую ж тэму.

Hавiны
Навальны – «Белсату»: «Мне лепей, чым было раніцай»
2019.07.28 16:56

СК belsat.eu

Стужка навінаў