Лекарка Навальнага: палітыка маглі атруціць хімікатамі


Лекараў расейскага палітыка Аляксея Навальнага, якога 28 ліпеня са спецпрыёмніка шпіталізавалі ў лякарню з «вострай алергічнай рэакцыяй», Анастасію Васільеву і Яраслава Ашыхміна 28 не дапусцілі да пацыента. Тым не менш яны здолелі праз дзверы паразмаўляць з ім, сабраць скаргі і анамнез.

Hавiны
Навальнага са спецпрыёмніку даставілі ў больніцу
2019.07.28 13:18

Як распавяла ў «Facebook’у» Анастасія Васільева, магла мець месца не алергія, а «таксічнае пашкоджанне скуры і слізістых невядомым хімічным рэчывам з дапамогай нейкага «трэцяй асобы».

«Я, як лекарка, якая лячыла найцяжэйшы апёк паверхні вока ў Аляксея два гады таму – магу з упэўненасцю заявіць, што і ў 2017 годзе, і цяпер – гэта вынік дзеяння нявызначаных хімічных рэчываў. Ніякай алергіі ў Аляксея няма і ніколі не было. Больш за тое – ён еў адну і тую ж ежу з усімі зняволенымі, ніякай новай парфумерыі або сродкаў асабістай гігіены не выкарыстоўваў», – адзначыла лекарка.

Пасля атручвання, на яе думку, палітыка шпіталізавалі менавіта ў больніцу, якой загадвае галоўная лекарка з партыі «Адзіная Расея», каб тая кантралявала кожны крок і лячэнне Навальнага. Асабістых лекараў жа палітыка не пускаюць да яго, каб ніхто не здагадаўся, што выклікала захворванне, лічыць яна.

Hавiны
Навальны – «Белсату»: «Мне лепей, чым было раніцай»
2019.07.28 16:56

Анастасія Васільева настойліва раіць праваахоўнікам узяць на хімічную экспертызу пасцельную бялізну Навальнага са спецпрыёмніка, а дактарам – саскоб з скуры і даследаваць валасы, а таксама настаяць на правядзенні судова-медыцынскай экспертызы.

Лекарка палітыка нагадала кіраўніцы больніцы Вользе Шарапавай, што неаказанне медычнай дапамогі караецца ў адпаведнасці з артыкулам 124 Крымінальнага кодэксу Расеі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў