Нацбанк: У другім квартале інфляцыя перавысіць мэтавы арыенцір


Нацыянальны банк Беларусі чакае набліжэння інфляцыі да мэтавага ўзроўню 5 % у другой палове 2019 года, хоць у другім квартале яна будзе вышэйшая за мэтавы арыенцір. Пра гэта 3 траўня паведаміў на брыфінгу старшыня праўлення Нацбанку Павел Калаур.

Hавiны
Нацбанк захаваў стаўку рэфінансавання на ўзроўні 10 адсоткаў гадавых
2019.05.03 14:16

У другім паўгоддзі ўплыў часовых фактараў мусіць стаць прыкметна слабейшым, у выніку чаго інфляцыя запаволіцца і наблізіцца да мэтавага ўзроўню да канца года, паведамляе БелТА.

Нацбанк чакае, што спажывецкая актыўнасць і раздробны таваразварот будуць расці ўмерана, бо мусіць нармалізавацца інтэнсіўнасць спажывецкага крэдытавання і рост заробкаў будзе адпавядаць павышэнню прадукцыйнасці працы. Тым не менш, Павел Калаур прызнаў, што ёсць і рызыкі, якія могуць паскорыць інфляцыю.

Hавiны
Справаздача Нацбанка: тэмп росту заробкаў знізіўся, беларусы робяць менш пакупак
2019.05.02 10:07

Апроч таго, старшыня Нацбанку заявіў, што зараз няма і фундаментальных фактараў, якія б падштурхоўвалі банкі павышаць працэнтныя стаўкі па крэдытах. У першым квартале яны трошкі павысіліся, але з улікам інфляцыі іх значэнні ў рэальным выражэнні амаль не змяніліся. Сённяшні ўзровень працэнтных ставак у цэлым адпавядае эканамічнай сітуацыі, адзначыў Павел Калаур.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў