Насуперак ураду дзяржаўныя пазыкі павялічваюцца


Намеры ўрада Беларусі па скарачэнні вонкавага дзяржаўнага доўгу краіны пакуль не рэалізоўваюцца. Наадварот па выніках лістападу ён вырас на 27,6 мільёнаў долараў і дасягнуў 16,8 мільярдаў долараў.

Усяго за 11 месяцаў мінулага году вонкавыя абавязкі краіны выраслі на 70,3 мільёнаў долараў, ці на 0,4 %, паведамляе select.by. І гэта лічба яшчэ без уліку крэдыту Расеі, што быў выдзелены на будаўніцтва БелАЭС.

На пагашэнне вонкавых дзяржаўных пазыкаў урад за 11 месяцаў летась выдаткаваў ажно 1 883,1 мільёнаў долараў. З іх 800 мільёнаў пайшло на пагашэнне еўрааблігацыяў, 374,9 мільёнаў атрымалі банкі Кітаю.

Істотна выраслі ўнутраныя дзяржаўныя пазыкі. За 11 месяцаў яны павялічыліся на 489,5 мільёнаў рублёў, ці на 5,3 %. Такім чынам агулам дзяржаўны доўг Беларусі, які ўключае ўнутраныя і вонкавыя запазычанасці, у студзені-лістападзе 2018 года выраслі на 3,4 мільярдаў рублёў, ці на 8,1 %, і дасягнулі 45,6 мільярдаў рублёў.

Дэфолт: страшылка ці хуткая рэчаіснасць? Да чаго рыхтавацца беларусам

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары