«Народная інаўгурацыя» Ціханоўскай. 50-ы дзень пратэстаў


27 верасня ў Менску і іншых гарадах Беларусі прайшоў марш пратэсту пад назваю «Народная інаўгурацыя», акцыя пачалася а 14-й гадзіне. У 12-20 пачалі зʼяўляцца паведамленні пра першыя затрыманні ў сталіцы.

27 верасня ў Беларусі анансаваны марш пад назваю «Народная інаўгурацыя», ён мае стаць адказам грамадства на неансаваную інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі, якая адбылася 23 верасня.

Нядзельнае шэсце
«Народная інаугурацыя» Ціханоўскай. 27 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

19:26. Хоць акцыя фактычна скончылася, затрыманні працягваюцца не толькі ва Уруччы, але і ў дварах у цэнтры Менску.

Нядзельнае шэсце
«Народная інаугурацыя» Ціханоўскай. 27 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

19:15. У Менску зноў працуе мабільны інтэрнэт. Таксама адкрытыя станцыі метро «Барысаўскі тракт» і «Уручча».

Нядзельнае шэсце
«Народная інаугурацыя» Ціханоўскай. 27 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

19:00. У Менску адкрылі станцыі станцыі «Кастрычніцкая», «Купалаўская», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Акадэмія навук», «Маскоўская», «Парк Чалюскінцаў», але закрылі «Барысаўскі тракт» і «Уручча».

Нядзельнае шэсце
«Народная інаугурацыя» Ціханоўскай. 27 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

18:50. Некалькі аўтазакаў стаяць у Менску на Русіянава, дзе знаходзяцца дамы, у якіх жыве АМАП.

Нядзельнае шэсце
«Народная інаугурацыя» Ціханоўскай. 27 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

18:35. Галава калоны дайшла да Усходніх могілак. Людзі паступова разыходзяцца.

Нядзельнае шэсце
«Народная інаугурацыя» Ціханоўскай. 27 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

18:18. У Менску калона праходзіць каля Dana Mall. Следам за калонай па праспекце Незалежнасці паехала спецтэхніка, у тым ліку вадамёты. Таксама тэхніка едзе ва Уручча па МКАД.

Нядзельнае шэсце
«Народная інаугурацыя» Ціханоўскай. 27 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

18:02. Менская калона дайшла да Нацыянальнай бібліятэкі.

17:55. МУС паведамляе пра прыблізна 200 затрыманых па ўсёй краіне.

17:50. У шэсці ў Салігорску ўзялі ўдзел каля 500 чалавек. Дакладна вядома пра як мінімум адну затрыманую.

17:45. Паводле ацэнак «Интерфакс-Запад», радыё «Свабода» і «Нашай нівы», у шэсці бяруць удзел каля 100 тысяч чалавек. Цяпер пачатак калоны знаходзіцца ля ст.м. Маскоўская.

У сувязі з гэтым закрытыя ст.м. «Маскоўская» і «Усход». Адеачасова ўлады адкрылі ўваход у ст.м. «Плошча Леніна» з боку Чыгуначнага вакзалу.

17:36. Пачатак менскай калоны ля парку Чалюскінцаў. Ейны хвост знаходзіцца яшчэ ля ГЦ «Рыга» (больш чым за кіламетр ад галавы).

У гэты час адкрыліся станцыі метро «Няміга» і «Фрунзенская» – адкрытыя. А шмат бусаў па вуліцы Якуба Коласа праехала ў бок Акадэміі Навук.

Агулам, паводле МУС, сёння ў Беларусі затрымана ўжо больш за 100 чалавек.

17:27. У Менску пратэстоўцы перакрылі праспект Незалежнасці.

Нядзельнае шэсце
«Народная інаугурацыя» Ціханоўскай. 27 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

Між тым метрапалітэн зачыніў чарговую станцыю – «Парк Чалюскінцаў».

17:17. У Менску калона, скандуючы «Лукашэнку ў аўтазак», рушыла ў бок Нацыянальнай бібліятэкі.

Нядзельнае шэсце
«Народная інаугурацыя» Ціханоўскай. 27 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

Таксама каля 500 чалавек ідуць шэсцем у Берасці, скандуюць «Менск, мы з табой». Вядома пра затрыманні.

17:10. Зачынілі выхад са станцыі метро «Акадэмія навук». За чатыры гадзіны да гэтага таксама зачынілі станцыі «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Купалаўская», «Няміга», «Фрунзенская». Цягніка ідуць без прыпынку на гэтых станцыях. Таксама не працуе мабільны інтэрнэт.

Нядзельнае шэсце
«Народная інаугурацыя» Ціханоўскай. 27 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

17:05. Праспект Незалежнасці перакрылі ў бок цэнтру ў раёне Батанічнага саду.

Нядзельнае шэсце
«Народная інаугурацыя» Ціханоўскай. 27 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

Калона працягвае крочыць з боку вуліцы Коласа ў бок праспекту Незалежнасці.

Нядзельнае шэсце
«Народная інаугурацыя» Ціханоўскай. 27 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

17:00. Менск. Галава калоны прыйшла на скрыжаванне вуліц Сурганава і Якуба Коласа – гэта за два кварталы ад праспекта Незалежнасці.

Нядзельнае шэсце
«Народная інаугурацыя» Ціханоўскай. 27 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

16:53. А вось такая калона ў Наваградку.

А вось так затрымліваюць у Лідзе.

16:50. У Менску людзі дайшлі да гандлёвага цэнтру «Еўропа».

16:45. У Менску адбылася хвіліна маўчання. Калона ўжо дайшла да плошчы Бангалор, збіраюцца ісці па Сурганава ў бок праспекту Незалежнасці.

Пачаліся затрыманні з хваста калоны, ужо некалькі чалавек забралі.

Калона ў Менску.
Фота: чытачы @belsat.eu

16:27. У Менску перакрытая вуліцы Кісялёва, перакрываюць уезд на Куйбышава на перакрыжаванні з Сурганава.

Прыкладна 15 мікрааўтобусаў паехалі з вуліцы Мельнікайтэ ў бок «Белай вежы».

Супрацьстаянне ў Баранавічах 27 верасня.
Фота: belsat.eu

Паведамляецца, што некалькі сотняў АМАПаўцаў ідуць у бок Тэатру оперы і балета па Камуністычнай.

16:22. У Менску вуліцы Веры Харужай і Старавіленская ў бок Багдановіча закрытыя. Шмат аўтобусаў стаіць на плошчы Перамогі. Сілавікі высадзіліся адтуль і пабеглі са шчытамі ў бок Багдановіча ўздоўж узбярэжжа.

16:15. Калона пратэстоўцаў у Менску збочыла на Багдановіча і ідзе ў бок плошчы Бангалор. Нам пішуць, што вельмі шмат сілавікоў едуць на скрыжаванне праспектаў Незалежнасці і Машэрава.

Пратэст 27 верасня ў Жодзіне.
Фота: belsat.eu

У Жодзіна пратэстоўцы перакрылі цэнтральную вуліцу, але потым пачаўся разгон.

16:10. Частка калоны ў Менску дасягнула Белай вежы.

«Народная інаугурацыя» Ціханоўскай. 27 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

У Бабруйску скончыўся марш побач з гіпермаркетам «Карона». Вядома аб прынамсі двух затрыманых, якія адсталі ад калоны.

У Магілёве сярод затрыманых журналіст Уладзімір Лапцэвіч, сябра БХД Уладзімір Прыбыткоўскі ды яшчэ некалькі дзясяткаў людзей, імёны якіх пакуль невядомыя.

«Народная інаугурацыя» Ціханоўскай. 27 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

У Горадні на скрыжаванні Сацыялістычнай і Маркса затрымалі кіроўцу з бел-чырвона-белым сцягам, які ехаў з песняй «Перемен». Гэта Уладзімір Родчанка, у якога забралі гэтую машыну на 2 месяцы, якраз за сцягі і музыку.

16.00. Гомельская міліцыя пацвердзіла ўжыванне супраць пратэстоўцаў светлашумавых гранатаў і слезацечнага газу.

У Берасці таксама пачаліся затрыманні.

У Менску перад калонай ідзе счэпкай.

15:50. Ад менскай стэлы пратэстоўцы рушылі па праспекце Машэрава.

«Народная інаугурацыя» Ціханоўскай. 27 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

15:40. У Менску каля стэлы сабраліся ўжо каля 30 тыс. чалавек.

У Гомлі і Горадні для разгону дэманстрантаў ужылі слезацечны газ. У Гомлі таксама паведамляецца пра стрэлы.

Праваабаронцы ўжо паведамляюць пра прынамсі 30 затрыманых.

«Народная інаугурацыя» Ціханоўскай. 27 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

15:30. У Менску каля Стэлы гучыць песня «Саня останется с нами», а міліцыя з мегафону папярэджвае, што акцыя не санкцыянаваная. Прынамсі аднаго чалавека затрымалі каля гасцініцы «Юбілейная».

Калона ў Жабінцы. 27 верасня
Фота: даслалі чытачы belsat.eu

Калоны пратэстоўцаў ідуць у Жабінцы і Гомлі.

«Народная інаугурацыя» Ціханоўскай. 27 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

У Магілёве супраць пратэстоўцаў на плошчы Арджанікідзэ скарысталі святлошумавую гранату. Калона з некалькіх дзясяткаў людзей разбеглася, шмат затрыманых.

У Віцебску на плошчы Свабоды на пераходзе рэзка спыніўся бус, выйшла міліцыя ў форме і хутка забралі дзяўчыну. Яна проста ішла праз дарогу. Але, відаць, яна ішла ад «Марка-Сіці», а там за ёй сачылі і далі наводку.

Калона ў Гомлі 27 верасня.
Фота: даслалі чытачы belsat.eu

Цэнтр Горадні амаль бесперапынна гудзіць ужо хвілін 40. Кіроўцы сігналяць, не зважаючы на спробы працаўнікоў ДАІ перашкодзіць. Невядомыя ў зялёным затрымалі журналістаў tut.by Вольгу Камягіну і Кацярыну Гардзееву.

15:20. У Пінску людзі людзі амаль разышліся. Міліцыянты затрымалі хлопцаў, якія граюць і спяваюць на пешаходнай вуліцы.

Затрыманні ў Пінску.
Фота: belsat.eu

На пратэст выйшла таксама Смаргонь.

15:15. У Менску каля стэлы ўжо некалькі тысяч чалавек. Людзі працягваюць падыходзіць.

У Баранавічах на прэтэст выйшлі каля 50-і чалавек.

15:10. У Магілёве АМАП разбіў усю калону пратэстоўцаў. Людзей заціснулі, яны разбегліся, шмат былі затрыманыя.

У Кобрыне на акцыю выйшлі каля 100 чалавек.

Каля 50 міліцыянтаў на плошчы Леніна ў Баранавічах, яны ачапілі гарвыканкам, рух машын не спынены.
Фота: «Белсат»

14:55. У Баранавічах пачаліся затрыманні, паведамляе карэспандэнт «Белсату»

14:50. Атмасфера ў Гомлі ў гэтыя хвіліны.

14:48. У Віцебску на плошчы Перамогі, дзе меліся збірацца людзі і дзе сёння працягваюцца абласныя Дажынкі, выстаўленая агароджа. Людзей прапускаюць праз рамкі і абшукваюць. Таксама адбываюцца затрыманні.

14:45. У Горадні затрыманы журналіст newgrodno.by Ігар Рэмзік.

14:37. Менск. На скрыжаванні Леніна і Маркса ўсё заблакавана. Людзі па вуліцы Маркса ідуць да тэатру Янки Купалы, каб прабіцца да стэлы, але ім не даюць прайсці. Паркоўка аўтаў у цэнтры забароненая. Міліцыянты не абгрунтоўваюць прычыны, чаму нельга прайсці на пр. Незалежнасці.

14:21. У Менску перастаў працаваць мабільны інтэрнэт ва ўсіх аператараў мабільнай сувязі.

14:18. Затрыманні адбыліся на Юбілейнай плошчы. Журналіст belsat.eu паведамляе, што АМАП бяжыць па праспекту Машэрава на горку на вуліцу Заслаўскую і хапае людзей. На месцы 14 бусаў.

14:12. Пачаліся затрыманні на Нямізе, піша TUT.BY

14:10. Інфармацыя на гэтую хвіліну:

З нагоды сённяшняй акцыі Святлана Ціханоўская звярнулася да ўдзельнікаў пратэстаў:

«Гісторыя апошніх месяцаў паказвае, што мы можам усё. З таго моманту, як я вырашыла падаць дакументы ў ЦВК, здаецца, прайшло цэлае жыццё. Цэлае жыццё самых розных падзеяў і складаных рашэнняў, але галоўнае – гонару за свой народ, гонар быць адной з вас.

Ціханоўская на мітынгу ў Смаргоні.
Фота: «Белсат»

Сёння 50-ы дзень нашага пратэсту, і беларускі народ сёння зноў выходзіць на вуліцы. Мы выйшлі спыніць гэты рэжым, і мы робім гэта мірна.

Дэмакратыя – гэта ўлада народа. А цэлы народ мацней аднаго чалавека, бо народ змагаецца за свае правы, сваю будучыню і будучыню сваіх дзяцей. Нас мільёны, і мы гатовыя несці адказнасць за свае рашэнні. Вось чаму мы пераможам», – заявіла Ціханоўская.

  • 23 верасня адбылася неанансаваная загадзя інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Паводле дадзеных МУС за ўдзел у пратэстах у дзень афіцыйнай інаўгурацыі былі затрыманыя 364 чалавекі, з іх у Менску 252 асобы.
  • Пратэсты ў Беларусі доўжацца ад 9 жніўня. За гэты час былі затрыманыя больш за 14 тысяч чалавек.

AA belsat.eu

Стужка навінаў