Нармандыя: было амаль +30, а пасля выпаў снег


У рэгіёне Нармандыя, які размешчаны на паўночным захадзе Францыі, сёння выпаў снег.

На відэа і фота, якое размяшчаюць мясцовыя жыхары, відаць, што газоны пакрытыя досыць шчыльным слоем снегу. У суполцы Facebook Meteo Express кажуць, што прычынай ападкаў стаў халодны цыклон, які прыйшоў з боку Атлантычнага акіяну.

У некаторых частках рэгіёну тэмпература знізілася да нуля. Але метэаролагі кажуць, што наўрад ці снег пратрымаецца больш за тыдзень. У красавіку сярэдняя тэмпература ў рэгіёне склала 27 градусаў вышэй за нуль.

Фота: Eric Levalet

У мінулым годзе ў траўні ў некаторых рэгіёнах Беларусі таксама нечакана выпаў снег пасля таго, як па краіне ўжо ўсталявалася цёплае надвор’е.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў