Нармандская чацвёрка дамовілася пра поўнае спыненне агню


Перамовы нармандскай чацвёркі.
Фота: president.gov.ua

У Парыжы завяршыліся перамовы з удзелам прэзідэнтаў Украіны, Расеі, Францыі і канцлера Германіі адносна вырашэння канфлікту на ўкраінскім усходзе.

Падчас сустрэчы нармандскай чацвёркі бакі дамовіліся пра поўнае і ўсебаковае спыненне агню да канца 2019 года, паведамілі ў прэс-службе Уладзіміра Зяленскага.

Яны будуць падтрымліваць распрацоўку і рэалізацыю абноўленага плана дзеянняў размінавання ды стварэнне трох дадатковых месцаў развядзення войскаў да канца сакавіка 2020 года.

Аб’ектыў
Папа Рымскі заклікаў маліцца за сыход сустрэчы Зяленскага і Пуціна
2019.12.09 21:59

Удзельнікі перамоваў заклікалі трохбаковую кантактную групу садзейнічаць вызваленню і абмену затрыманых, звязаных з канфліктам, да канца года на падставе прынцыпу «ўсіх на ўсіх».

Цягам 30 дзён плануецца дамовіцца пра новыя пункты пропуску на мяжы, перадусім на падставе гуманітарных крытэрыяў.

Пры гэтым Адмысловая маніторынгавая місія АБСЕ павінна мець бяспечны ды надзейны доступ па ўсёй Украіне для поўнага выканання свайго мандату.

Бакі выказалі зацікаўленасць у дасягненні пагадненняў у нармандскім фармаце (H4) і трохбаковай кантактнай групе адносна ўсіх прававых аспектаў Закону аб асаблівым статусе асобных раёнаў Данецкай і Луганскай вобласцяў. Яны таксама дамовіліся ўключыць «формулу Штайнмаера» ва ўкраінскае заканадаўства адпаведна версіі, узгодненай нармандскай чацвёркай і трохбаковай кантактнай групай.

Hавiны
Украінская апазіцыя акрэсліла «Чырвоныя лініі для Зе»
2019.12.09 07:11

Наступную сустрэчу ў такім фармаце, прысвечаную ўмовам палітыкі і бяспекі, у тым ліку для арганізацыі мясцовых выбараў, плануецца правесці на працягу чатырох месяцаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў