«Напісалі лісты і паштоўкі. Каб падтрымаць». Беларусы зладзілі акцыю ў Кіеве


Украінцам прапанавалі напісаць ліст ці падпісаць паштоўку беларускім палітычным зняволеным.

У панядзелак, 20 ліпеня, у Кіеве адбылася акцыя па падтрымцы беларускіх палітзняволеных. Арганізатары акцыі прадстаўнікі руху салідарнасці «Разам». На Майдане Незалежнасці, каля галоўнага паштамту ўкраінцам прапанавалі напісаць ліст ці падпісаць паштоўку, якія будуць накіраваныя беларускім палітзняволеным. Гэтай акцыяй арганізатары хацелі прыцягнуць увагу ўкраінцаў да сітуацыі з ціскам на грамадзянскую супольнасць у Беларусі.

Фота: Belsat.eu

«Сёння мы сбраліся тут, на Майдане, каля кіеўскага галоўнага паштамту, каб напісаць лісты і паштоўкі нашым палітвязням, якія зараз томяцца ў турмах і пастарунках рэжыму Лукашэнкі. Сёння мы сабраліся, каб падтрымаць іх, і каб нашыя лісты натхнілі іх на далейшую барацьбу і на далейшае змаганне за Беларусь«, – распавёў прэсавы сакратар руху »Разам« Алег Аўчыннікаў.

Фота: Belsat.eu

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», зараз у Беларусі 25 палітычных зняволеных, сярод якіх Віктар Бабарыка, былы прэтэндэнт на кандыдата ў прэзідэнты, ягоны сын Эдуард (кіраўнік перадвыбарчага штаба), Сяргей Ціханоўскі (незарэгістраваны прэтэндэнт на кандыдата на прэзідэнты, муж кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай).

Ілля Суздалеў Belsat.eu

Стужка навінаў