Напады на журналістаў у Расеі ўлады не расследуюць належным чынам


Фота: novayagazeta.ru

61 напад на журналістаў і рэдакцыі медыяў зафіксавалі праваабаронцы цягам году ў Расеі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International са спасылкай на звесткі грамадскай арганізацыі «Фонд абароны галоснасці» паведамляюць, што журналістаў у Расеі сталі пераследаваць і затрымліваць нашмат болей.

Галоўным чынам пачасціліся выпадкі затрыманняў журналістаў падчас масавых мерапрыемстваў. Незалежныя рэдакцыі рэгулярна атрымліваюць пагрозы. Да гэтага часу не не завершаны расследаванні забойства Наталлі Эстэміравай і напад на Алега Кашына.

«Большасць такіх злачынстваў застаюцца не расследавацца, прычым нярэдка афіцыйнае расследаванне нават не пачынаецца», – паведамляе прэс-служба Amnesty International.

Заява праваабаронцаў прымеркавана да Міжнароднага дня спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў, які адзначаецца з ініцыятывы ЮНЭСКО 2 лістапада.

Да рэдакцыі «Новай» у Маскве прынеслі клеткі з авечкамі

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары