На выходныя вернецца лета


Цягам бягучага тыдня чакаюцца дажджы. Але з пятніцы, 19 ліпеня, стане сонечна, а ўжо 20 ліпеня слупок тэрмометраў уздымецца да 26 градусаў цяпла, паведамляе Белгідрамет.

Амаль да сярэдзіны тыдня прагназуюцца дажджы і навальніцы. Слупок тэрмометра ў гэтыя дні ў Менску падымецца ўсяго толькі да 20-22 градусаў цяпла. А вось 19 ліпеня, у пятніцу, паветра ў Менску прагрэецца да 24 градусаў цяпла. Будзе сонечна і без ападкаў.

Hавiны
15 ліпеня ў Беларусі ізноў дажджы
2019.07.15 10:43

У суботу, 20 ліпеня, чакаецца сонечнае неба, без дажджоў і ажно да 26 вышэй за нуль. Праўда, ужо з панядзелку чакаецца, што пойдуць ізноў дажджы.

Hавiны
У Беларусі ў ліпені тэмпература ніжэйшая за норму. І цяплей пакуль не стане
2019.07.12 14:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў