На выходных уначы ў Беларусі пахаладае да 5 градусаў


У пятніцу, 12 ліпеня, надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць прахалодная няўстойлівая паветраная маса з поўначы Еўропы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Удзень на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-заходні, паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты. Ноччу 7 – 13 градусаў, удзень 16 – 22.

Паводле Белгідрамету, 13 ліпеня ноччу пераважна без ападкаў, удзень месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман. Ноччу 5 – 12 градусаў, удзень 16 – 23.

У нядзелю, 14 ліпеня, месцамі кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай слабы туман. Ноччу 7 – 14 градусаў, удзень 15 – 22.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў