На выходных пацяплее, маразы адступяць


12 студзеня надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць франтальныя раздзелы, якія змяшчаюцца з паўночнага захаду Еўропы. Чакаецца ноччу снег, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег. Месцамі слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ўначы -6 -12, па паўднёвым усходзе -13 -18, днём будзе ад -5 да + 1 градусаў. Атмасферны ціск уначы будзе падаць, удзень – расці.

13 студзеня на тэрыторыю Беларусі чакаецца перамяшчэнне франтальных раздзелаў і цёплага паветра з Заходняй Еўропы. Ноччу месцамі, а па Гарадзеншчыне і Берасцейшчыне караткачасовы снег, днём таксама месцамі снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе з дажджом. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 -8, максімальная – днём -4 +2.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў