На выбарчым участку, дзе галасуе Лукашэнка, чарга ў буфеце


На выбарчым участку № 506 Старавіленскай выбарчай акругі № 105 Цэнтральнага раёну Менску, які размяшчаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры, традыцыйна галасуе кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка. Асобная ўвага на гэтым участку належыць буфету, дзе шмат прысмакаў па добрых коштах, піша «Комсомольская правда».

Для наведнікаў выбарчага ўчастку, на якім галасуе Лукашэнка, ёсць перашкоды, усе, хто ўваходзіць на тэрыторыю ўніверсітэту, павінны прайсці дагляд.

Буфет на ўчастку прыцягвае ўвагу яшчэ на ўваходзе. Тут наведнікаў сустракае беларуская касметыка са зніжкай 25 %. Таксама можна бясплатна пачаставацца гарбатай, а таксама паспрабаваць некалькі відаў сыроў і пірожныя.

Фота: Алеся Добыш. Крыніца: kp.by

За касай у буфеце прыгожыя дзяўчаты, апранутыя ў аднолькавыя льняныя касцюмы з вышыўкай, ва ўсіх аднолькавыя прычоскі.

Кошты ж у буфеце сапраўды нізкія. Печыва каштуе ад 20 капеек, напрыклад «Макавы грабеньчык». Печыва, пакрытае шакаладам – 30 капеек, з садавіной – 40, «Ромавая баба» – 50.

Фота: Алеся Добыш. Крыніца: kp.by

Многія бяруць адразу па пяць-шэсць пірожных, просяць спакаваць у кантэйнеры.

Шмат таксама мясных вырабаў, гародніны па даволі добрых коштах.

Фота: Алеся Добыш. Крыніца: kp.by
Фота: Алеся Добыш. Крыніца: kp.by
Фота: Алеся Добыш. Крыніца: kp.by
Фота: Алеся Добыш. Крыніца: kp.by

СК belsat.eu

Стужка навінаў