На Віцебшчыне пры пажарах загінулі два чалавекі


Як паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, за мінулыя содні ў населеных пунктах Віцебскай вобласці адбыліся 8 пажараў, на якіх загінулі 2 чалавекі.

У вёсцы Паленаўка Лёзненскага раёну ў выніку пажару загінуў гаспадар дому 1981 года нараджэння.

У Воршы ў кватэры на вуліцы Міра пры пажары загінуў мужчына 1970 года нараджэння.

У абодвух выпадках прычыны пажараў пакуль не высветлены, адзначаюць у МНС.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў