На вадасховішчы ў Менску адкалолася крыга з рыбакамі, іх выратавалі


Двух рыбакоў выратавалі на Чыжоўскім вадасховішчы ў Менску, яны плылі на крызе.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Менскім гарадскім упраўленні МНС, 15 сакавіка ў 16.48 мужчына патэлефанаваў паведаміў ратавальнікам і сказаў, што ён і ягоны сябар знаходзяцца на крызе, якая адкалолася ад берага Чыжоўскага вадасховішча ў раёне вуліцы Галадзеда.

«Калі на месца прыбылі працаўнікі МНС, крыга памерамі 70 на 300 м знаходзілася ў 200 м ад берага. Двое мужчын рыбачылі, калі яна адкалолася. Таўшчыня лёду складала 13 см», – распавялі ў МНС.

У 17.11 мужчын выратавалі.Медычнай дапамогі іхны стан не патрабаваў.

Ратавальныя службы не рэкамендуюць выходзіць на лёд у сакавіку, бо праз плюсавую тэмпературы ўдзень ён растае і робіцца больш тонкім, а значыць – небяспечным.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў