На ўсходзе Беларусі чакаюцца замаразкі да -2°С


Белгідрамет выступіў з папярэджаннем адносна неспрыяльнай метэаралагічнай з’явы.

У прыватнасці, ноччу і раніцай нядзелі, 24 траўня, месцамі па ўсходняй палове Беларусі чакаюцца замаразкі 0..-2°С.

Таксама ноччу па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер умераны, пры навальніцах парывісты. Максімальная тэмпература ўдзень складзе +10..+17°С.

У панядзелак, 25 траўня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2..+9°С, максімальная днём +12..+19°С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў