На ўчастку ў Магілёве лічбы ў назіральнікаў і камісіі адрозніваюцца амаль у 10 разоў


Пра гэта ў сваім Facebook напісаў Уладзімір Шанцаў.

Старшыня абласной ячэйкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў падзяліўся ў сваім Facebook вынікамі першага дня датэрміновага галасавання.

«На выбарчы ўчастак 29 Магілёва 4 жніўня рэальна прыйшло галасаваць 20 чалавек, старшыня выбарчай камісіі намаляваў 112 чалавек. На 30-ы ўчастак прыйшло галасаваць 25 чалавек, а старшыня камісіі намаляваў 265», – абураецца ён.

https://www.facebook.com/vladimirucpb/posts/3224324374298859

Hавiны
Праваабаронцы: па ўсёй краіне масава затрымліваюць незалежных назіральнікаў
2020.08.05 17:28

Гэта не першы выпадак, калі незалежныя назіральнікі наракаюць на парушэнні падчас выбараў. Напрыклад, у Магілёве назіральнікаў увогуле выдалялі з участкаў, а некаторым нават далі 10 содняў арышту.

Датэрміновае галасаванне пройдзе з 4 па 8 жніўня, а асноўны дзень выбараў – 9 жніўня, у гэтую нядзелю.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў