На трасе М1 масавае ДТЗ. 18 пабітых фураў і легкавікоў


Аварыя здарылася 26 снежня паміж Барысавам і Крупкамі.

«У раёне 460-га кіламетра трасы Берасце – Менск – мяжа Расеі каля 22:00 шмат пабітых фураў і легкавых аўтамабіляў, агулам 18 транспартных сродкаў. Дарога абсалютна не апрацаваная – чысты лёд», – распавялі відавочцы TUT.BY.

У ДЭУ-69, якое абслугоўвае гэты ўчастак дарогі, паведамілі што пацярпелых няма.

«Пашкоджаныя тры фуры. Адна з іх, з нумарамі Менскай вобласці, моцна пашкоджана з правага боку. Кабіна яшчэ аднаго грузавіка «сышла» у кювет, а паўпрычэп застаўся на дарозе», – паведамілі на прадпрыемстве.

Трасу апрацавалі рэагентамі. Дарожнікі мяркуюць, што, адзін з дальнабойнікаў мог заснуць прама за стырном.

Відэа інцыдэнту глядзець тут

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў