На Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце загінуў мінімум адзін чалавек


На Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце загінуў мінімум адзін чалавек

«Светлагорскі ЦКК, гарыць рэзервуар. Паводле папярэдняй інфармацыі загінуў адзін чалавек. Падрабязнасці пазней. Працуюць падраздзялення МНС», – паведаміла прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Завод, пабудаваны ў межах беларуска-кітайскага праекту, пачаў працаваць у пачатку 2018 года. Але яшчэ да пабудовы заводу мясцовыя жыхары сабралі больш за 10 тысяч подпісаў супраць прадпрыемства.

Эксперты звярталі ўвагу на нізкую якасць вытворчага працэсу і экалагічныя негатыўныя наступствы. Пасля запуску вытворчасці жыхары пачалі цярпець ад стойкага смуроду.

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў