На прыпынку ў Менску навес упаў на пенсіянерку падчас моцнага ветру


У Менску жанчына атрымала чэрапна-мазгавую траўму пры падзенні часткі навеса прыпынку – яго сарвала ветрам, паведамляе МНС.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 22 лютага. Праз парывы ветру да 18 м / с упала частка канструкцыі прыпыначнага навесу на вуліцы Адзінцова. Жанчына шпіталізаваная з ЧМТ лёгкай ступені цяжкасці.

Таксама падчас моцнага парывістага ветру адбылося 5 выпадкаў падзення дрэў у Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласці, Менскім, Барысаўскім і Чэрвеньскім раёнах Менскай вобласці, пашкоджаны 4 легкавыя аўтамабілі.

На працягу содняў на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 111 населеных пунктаў і 414 трансфарматарных падстанцый. Аварыйныя брыгады аператыўна выправілі сітуацыю.

КА belsat.eu

Стужка навінаў