На пікет Святланы Ціханоўскай у Паставах прыйшло каля 500 чалавек


Гэта 2,5 % ад насельніцтва гораду.

Некалькі соцень чалавек сабраліся ў гарадскім парку ў Паставах на мітынг у падтрыманне Святланы Ціханоўскай. Агулам у горадзе жыве 20 тысячаў чалавек. Такім чынам, на мітынг прыйшло 2,5 % ад усяго насельніцтва. Іх не засмуціў невялічкі дождж, які, аднак, даволі хутка скончыўся.

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Паставах.
Фота: Зміцер Лупач / belsat.eu

Мітынг распачала давераная асоба Ціханоўскай Алена Радзькова. Напачатку прысутныя ўзгадалі, што прадстаўнік Пастаўшчыны Андрэй Новікаў да гэтай пары знаходзіцца ў следчым ізалятары і прызнаны беларускімі праваабаронцамі адным з палітычных зняволеных.

Алена Радзькова на мітынгу.
Фота: Зміцер Лупач / belsat.eu

Потым удзельнікі заслухалі аўдыёзварот Святланы Ціханоўскай – яго сустрэлі апладысментамі. Людзі скандуюць «Свабоду Ціханоўскаму!» і «Уходи!». Мітынг праходзіў у фармаце вольнага мікрафона, дзе кожны ахвочы мог выказацца.

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Паставах. Фота: Зміцер Лупач / belsat.eu
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Паставах. Фота: Зміцер Лупач / belsat.eu
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Паставах. Фота: Зміцер Лупач / belsat.eu

Жыхарка вёскі Варапаева Ганна Федаронак зазначыла, што хутка аўтазакі будуць прыязджаць на дзіцячыя лінейкі ў школу.

Сустрэча цягнулася з 19 да 20:30 і абышлася без правакацыяў.

Зміцер Лупач, belsat.eu

Стужка навінаў