На першым паседжанні новага парламенту разгледзяць бюджэт на 2017 год


Беларускія законатворцы разгледзяць праект бюджэту, які закладае прафіцыт у паўтара мільярда дэнамінаваных рублёў.

У панядзелак 3 кастрычніка новаабраная Палата прадстаўнікоў на першым паседжанні ў першым чытанні разгледзіць праект бюджэту налета.«Беларускія навіны» падаюць, што бюджэт наступнага года будзе з прафіцытам у Br 1 млрд 496 млн. Гэтая сума пойдзе на пагашэнне ўнутраных і вонкавых дзяржаўных пазыкаў.

Бюджэт разлічваўся з улікам цаны на нафту ў $ 35 за барэль і курс нацыянальнай валюты ў Расеі – 75 рублёў за долар.

«Гэта кансерватыўны сцэнар развіцця падзей, блізкі да песімістычнага. Урад прыняў рашэнне закладваць у бюджэт гэты сцэнар, каб не прыйшлося секвестраваць (скарачаць. – Заўв. «Белсат») бюджэт», – адзначыў намеснік старшыні пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Уладзіслаў Шчэпаў.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прайшлі 11 верасня. У парламент патрапілі дзве незалежныя дэпутаткі. Алена Анісім, адна з іх, заявіла «Белсату», што мае намер скарэктаваць праект бюджэту на 2017-ы.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=EwXacSt3CaU”][vc_column_text]ДД, belsat.eu

Стужка навінаў