На некаторых участках разрыў большы, чым у чатыры разы.
Telegram-каналы і медыі перадаюць, што на некаторых участках са значным адрывам перамагае Святлана Ціханоўская.
Паводле Telegram-каналу NEXTA на ўчастку менскай гімназіі № 22 Святлана Ціханоўская набрала 78 %. На ўчастку № 21 у Маскоўскім раёне Менску Святлана Ціханоўская набрала 1725 галасоў, за Лукашэнку прагаласавалі 438 чалавек. На выбарчым участку СШ № 73 у Менску Лукашэнка набраў 705 галасоў, а Ціханоўская – 1700.
TUT.by перадае, на ўчастку №51 Кастрычніцкага раёну Менску Лукашэнка набраў 394 галасы, а Ціханоўская – 1226 галасоў.
На ўчастку №37 Першамайскага раёну Менску Лукашэнка – 297 галасоў, Ціханоўская – 848 галасоў.
Па інфармацыі назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» на ўчастку № 105 у пасёлку Шчомысліца, што ў Лукашэнкі – 338 галасоў, у Ціханоўскай – 560 галасоў.
А на суседнім участку Лукашэнка набраў 335 галасоў, а Ціханоўская – 666 галасоў.
У Бабруйску на ўчастку № 21 Ціханоўская таксама перамагае! У яе 815 галасоў, а ў дзейнага кіраўніка краіны – 582 галасы.
Telegram-канал Віктара Бабарыкі паведамляе, што ў сталіцы Беларусі на ўчастка № 37, № 38, № 70 Першамайскага раёну, на № 8, № 10 на ўчастку Завадскога раёну, на ўчастках № 21 і № 22 Савецкага раёну перамагае Святлана Ціханоўская.
Журналістка Euroradio паведамляе, што на ейным участку № 14 каля пасёлку Лясны, што пад Менскам, 68 % выбарцаў прагаласавалі за Святлану Ціханоўскую.
«Такая ж сітуацыя ў двух суседніх участках – на іх перамагла Ціханоўская», – перадае яна.
https://www.facebook.com/masha.jar/posts/10220668185469071
Святлана Ціханоўская перамагла яшчэ на некалькіх участках. У пасёлку Копішча, што пад Менскам, на ўчастку №26 яна ўпэўнена перамагла. Ціханоўская тут набрала 2341, Лукашэнка 132 галасы.
А вось вынікі галасавання на ўчастку №25 у Копішчы. За Ціханоўскую там прагаласавала 1274 чалавек, за Лукашэнка – 295.
На адным з участкаў у Горадні таксама сумленна падлічылі галасы. Там Святлана Ціханоўская набрала 449 галасоў. У Лукашэнкі – 262 галасы.
КТ belsat.eu