На Месяцы ўзышло насенне бавоўны


Кітайскае касмічнае агенцтва паведаміла, што насенне бавоўны, дастаўленае на Месяц зондам «Чан’э-4», узышло і добра расце, перадае BBC

Насенне астатніх культур, прывезеных зондам, – у тым ліку рапсу і бульбы – пакуль не дало ўсходаў; чакаецца, што гэта адбудзецца ў хуткім часе.

«Чанʼэ-4» праводзіць першы ў гісторыі чалавецтва эксперымент па вырошчванні насення на Месяцы, ва ўмовах нізкай гравітацыі. Раней паспяховыя эксперыменты па вырошчванні насення раслін неаднаразова ставіліся на Міжнароднай касмічнай станцыі.

Магчымасць вырошчвання сельскагаспадарчых на Месяцы зʼяўляецца вельмі важнай для патэнцыйных доўгатэрміновых місіяў, такіх як пастаянная база на гэтай планеце.

KA, belsat.eu

Стужка навінаў