На матчы Беларусь – Нарвегія замест беларускага гімну ўключылі «Касіў Ясь канюшыну». Відэафакт


Матч у межах хакейнага турніру «MECA Hockey Games» праходзіў у нарвежскім горадзе Лёрэнскуге.

Перад гульнёй павінен быў прагучаць гімн нашай краіны, але нешта пайшло ня так. Замест нацыянальнага гімну уключылі культавую песню «Касіў Ясь канюшыну» у выкананні «Песняроў». Уся арэна слухала яе стоячы.

Дарэчы, Беларусь прайграла нарвежцам з лікам 6:1.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў