На Магілёўшчыне ў навагоднюю ноч на пажары загінулі 4 чалавекі


Пяць чалавек сталі ахвярамі пажараў у першую ноч 2020 года. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў Беларусі.

На пажары ў жылым доме ў вёсцы Іллінцы Магілёўскага раёну загінулі 80-гадовая гаспадыня, яе 55-гадовая дачка ды іхныя госці 40 і 39 гадоў.

Яшчэ адзін чалавек 1981 года нараджэння загінуў у выніку пажару ў жылым доме ў вёсцы Вялікія Шылавічы Слонімскага раёну.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў