На Магілёўшчыне цягнік пратараніў аўтамабіль. Кіроўца загінуў


Раніцай 13 ліпеня на 203-м кіламетры перагона Быхаў-Барсукі ў раёне вёскі Мокрае адбылося ДТЗ: пасажырскі цягнік «Магілёў-Салігорск» сутыкнуўся з аўтамабілем «Nissan Almera». Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС Беларусі Вольгі Чамаданавай.

Кіроўца «Nissan Almera» (1951 г.н.) загінуў. У машыне мужчына быў адзін.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца іншамаркі выехаў на чыгуначны пераезд на забараняльны сігнал святлафора. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. Чыгуначны рух адноўлены», – паведамілі ў МУС.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў