На Магілёўшчыне п'яная сварка скончылася жорсткім забойствам


Дрыбінскі раённы аддзел Следчага камітэту расследуе крымінальную справу аб забойстве 45-гадовага мужчыны ў вёсцы Трылесіна.

Як паведамляе сайт Следчага камітэту, 27 снежня мужчына знаходзіўся ў хаце сваіх знаёмых. Падчас сумеснага распівання спіртных напояў каля 14 гадзінаў адбылася сварка паміж пацярпелым і кампаніяй, што знаходзілася ў доме – 29- і 59-гадовымі мужчынамі, а таксама 45-гадовай жанчынай.

«У выніку канфлікту пацярпеламу былі нанесеныя множныя ўдары рукамі і нагамі па розных частках цела, ад якіх ён памёр. З мэтай утойвання здзейсненага злачынства, падазраваныя вывезлі цела пацярпелага ў лес, недалёка ад месца здарэння, дзе пакінулі», – інфармуюць у СК.

Следчыя распачалі крымінальную справу паводле ч.2 арт.139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, групай асоб) Крымінальнага кодэкса. Двое мужчын і жанчына затрыманыя. Мужчыны маюць крымінальнае мінулае: 29-гадовага падазраванага раней судзілі за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, а 59-гадовага – за забойства.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў