На Магілёўшчыне гарэў камбайн


 

17 жніўня 2019 года. Камбайн, які загарэўся ў Бялыніцкім раёне. Фота – «Nexta Lite»

Раніцай 17 жніўня ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці падчас пераезду паміж вёскамі загарэўся камбайн вытворчасці «Гомсельмашу» 2008-га года выпуску, падае «Тэлеграм»-канал «Nexta Lite».

Пасля званку ад вяскоўца, які стаў відавочцам здарэння, працаўнікі МНС прыбылі на месца здарэння вельмі хутка: ратавальная частка была недалёка ад месца аварыі.

Паводле папярэдніх звестак, пажар распачаўся ў маторным адсеку камбайна. Ён, а таксама вонкавы корпус машыны, пацярпелі больш за ўсё.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў