На Краснай плошчы ў кузаве самазвалу прыгатавалі больш за 20 тонаў грэцкай салаты


4 верасня ў Маскве пабілі рэкорд Кнігі Гінэса. 1000 валанцёраў сабралі і засыпалі ў кузаў самазвалу 20 тон 100 кілаграмаў нарэзанай гародніны з аліўкамі, алеем і спецыямі.

Частку прадуктаў у трактар адправіў коўш, які перакулілі ў кузаў самазвала.

Пасля ўзважвання і рэгістрацыі рэкорду ў кузаў залезлі тры чалавекі ў цэлафане. Яны рыдлёўкамі складвалі салат у вёдры, якія спускалі ўніз і раздавалі ўсім ахвочым. Частку прыгатаванага аддалі сацыяльным арганізацыям, а астатняе з’елі за 20 хвілін.

Газет «Метро» сцвярджае, што салат дастаўся толькі першым тром дзясяткам, а затым пачалася цісканіна. Пры гэтым гледачы знеслі агароджу, расхапалі пустыя кантэйнеры для ежы і, не дачакаўшыся порцыі, забралі дадому абрусы, прылепленыя да сталоў скотчам.

ДР belsat.eu паводле meduza.io

Стужка навінаў